Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.09.23

Інтэлектуальна-пазнавальная квэст-гульня "Край наш- дзівосны прыстанак дзівосаў і цудаў"

У рамках інавацыйнага праекту "Укараненне сеткавай мадэлі фарміравання  грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі навучэнцаў" прайшла інтэлектуальна-пазнавальная квэст-гульня "Край наш - дзівосны прыстанак дзівосаў і цудаў ..." праведзена ва ўстанове адукацыі 23 верасня з мэтай стварэння ўмоў для развіцця пазнавальнай цікавасці, інтэлектуальных здольнасцей вучняў.

Напачатку гульні перад камандамі "Бусляняты" і "Зубраняты" былі пастаўлены задачы: наведаць міфічных і казачных героях у іх звыклых месцах пражывання і дапамагчы ім выканаць самыя разнастайныя заданні. Напрыклад, Баба Яга была вельмі патрабавальнай і прасіла дапамогі ў напісанні слоў, замене запазычаных беларускімі. Дамавік распытваў пра стравы, посуд, хатнія прылады, абрады, прыказкі. Заданні-пярэваратні, раскіданыя літары, якія трэба сабраць у словы, фразеалагізмы падрыхтаваў Пярэварацень. А колькі загадак прапанаваў Лесавік, Палявік і Вадзянік.

Трэба адзначыць, што каманды нядрэнна справіліся з большасцю заданняў, тым самым паказаўшы грунтоўныя веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі. Усе ўдзельнікі атрымалі маленькія падарункі. Незвычайнае падарожжа і цікавыя сустрэчы з героямі, якіх паважалі і шанавалі нашы продкі, спадабаліся ўсім удзельнікам.

Раздзелы сайта