Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Дзень роднай мовы

“Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ”. Са словамі Івана Мележа нельга не пагадзіцца, і менавіта гэта выказванне стала асновай, вынікам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы.

Напеўнае, мілагучнае беларускае слова загучала з першага ўрока, калі і настаўнікі, і вучні пачалі яго вершамі беларускіх пісьменнікаў, ствараючы сапраўдны гімн роднай мове.

Аб тым, якім доўгім і складаным быў шлях развіцця беларускага слова, у якіх цяжкіх гістарычных умовах яно гартавалася, выпрабоўвалася ў непарыўнай сувязі з фарміраваннем і развіццём беларускай нацыі, распавядалася ў час кіналекторыя “ Жывое ў вяках беларускае слова – народа душа і народа хвала”.

Выдатныя веды па роднай мове і літаратуры прадэманстравалі і вучні, і настаўнікі падчас віктарыны “Святло роднага слова”.

Толькі словам можна данесці шчырыя пажаданні, яскравыя пачуцці, светлыя думкі, таму трэба ведаць яе, валодаць ёю, берагчы, як найкаштоўнейшы скарб.

Раздзелы сайта