У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. Не засталіся абыякавымі да гэтага свята і вучні 5 класа ўстановы адукацыі. Для навучэнцаў прайшла тэматычная гадзіна інфармавання "Падарожжа ў гісторыю роднага слова".

Пяцікласнікі даведаліся, як узнікла свята, пазнаёміліся з даследваннем "Ужыванне беларускай мовы беларусамі", адкрылі некалькі сакрэтаў, якія звязаны з роднай мовай. Затым навучэнцы прынялі ўдзел у гульні "Падарожжа ў гісторыю роднай мовы". Дзякуючы ўдзелу ў раўндах "Гаворым па-беларуску", "Перакладчык", "Старонкі мінулага і сучаснага" і іншых навучэнцы змаглі пашырыць і ўзбагаціць свой слоўнікавы запас, развіць пачуццё слова.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы.

