Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.03.24

Гуканне вясны

Гуканне вясны

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

         Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Такімі словамі з песні пачалі свята “Гуканне вясны” члены аб’яднання па інтарэсах “Юныя таленты” (кіраўнік Баярская Т.А.), якое адбылося 2 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Філатаўская сярэдняя школа імя С.А.Лавянецкага”.

Падчас свята было шмат цікавых дзеянняў, якія суправаджаліся жартамі і смехам: прыбіралі дрэва ў імправізаваным садзе стужкамі і папяровымі птушкамі, спявалі веснавыя песні “Зіма з летам сустракаецца”,“Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!”, заклікалі жаўранкаў, падкідвалі печаных жаўранкаў са словамі “Ой, вы, жаваронкі, жавароначкі! Ляціце ў поле, нясіце здароўе: першае – кароўе, другое – авеччае, трэцяе – чалавечае.”, хадзілі ў карагодзе, бралі ўдзел у гульнях,слухалі цікавыя гістарычныя факты пра свята развітання з зімой і сустрэчы вясны ў розных рэгіенах Беларусі.

Свята ладзілася ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта сумесна з супрацоўнікамі філіяла Філатаўскі сельскі дом культуры.

Раздзелы сайта