У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта 1 лютага 2025 года навучэнцы I-XI класаў установы адукацыі сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Кругляншчына – яркая зорка мая!», якое праходзіла ў форме паэтычнага конкурсу.
Вядучыя мерапрыемства і ўдзельнікі конкурсу ў сваіх нумарах яшчэ раз звярнуліся да творчасці паэтаў-землякоў Віктара Бяляцкага і Святланы Круцікавай, пазнаёмілі прысутных з творчасцю паэтаў Кругляншчыны і Магілёўшчыны.
Паэт Магілёўшчыны Аляксандра Лескавец, бацькі якой родам з вёскі Рубеж Круглянскага раёна, даслала да навучэнцаў відэазварот, у якім расказала пра сябе і свае вершы, выказала ўдзячнасць навучэнцам за цікавасць да роднай культуры і творчасці паэтаў малай радзімы.
Са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуліся старшыня журы Н.Г. Суханоўская і арганізатар мерапрыемства Т.М.Шаройка.
У канцы былі вызначаны пераможцы. Ім і ўсім ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы і прызы.



