21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.
У гэты дзень, як і ў іншыя дні, мы імкнемся як мага часцей выкарыстоўваць родную мову, папулярызаваць яе праз удзел у самых разнастайных мерапрыемствах, прысвечаных роднай мове, чытанне кніг, а таксама праз наладжванне свят на мове продкаў.

