Сёння, 21 лютага, ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята, якое нагадвае нам, беларусам, як важна захоўваць i развiваць свой нацыянальны набытак. Наша беларуская мова - гэта частка народнай душы, якая злучае пакаленні і ўмацоўвае нацыянальную ідэнтычнасць.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы у дзяржаўнай установе адукацыі “Філатаўская сярэдняя школа імя С.А.Лавянецкага” прайшла акцыя “Гаворым па-беларуску”, інтэллектуальная гульня “Роднае слова ірвецца ў сэрца”, вусны часопіс “Чароўныя напевы роднай мовы”, у час якога настаўнік беларускай мовы Жукоўская А.М. падкрэсліла значнасць беларускай мовы для кожнага жыхара нашай краіны, а таксама гучалі вершы пра роднае слова. Вучні таксама сталі завочнымі удзельнікамі рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка", на якім Магілёўскую вобласць прадстаўляў вучань Х класа Атрашкевіч Цімафей.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ѐй, працягваюць жыць традыцыі.