Зямля бацькоў - жыцця крыніца.
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасці Айчыне не клянецца,
Той, хто не можа без яе пражыць.
Менавіта тут, ля парога бацькоўскага дома, і пачынаецца наша з вамі агульная Радзіма - Рэспубліка Беларусь. І не важна, жывеш ты ў вялікім горадзе ці ў маленькай вёсачцы.
З мэтай фарміравання пазітыўных адносін да Рэспублікі Беларусь, павагі і цікавасці да гісторыі, культуры і традыцый сваёй краіны, выхавання любові і павагі да спадчыны свайго народа прайшло мерапрыемства "Мая зямля, мая Радзіма завецца светла - Беларусь"
Вучні здзейснілі падарожжа ў гістарычнае мінулае Беларусі, сваёй мясцовасці ў свет традыцый і культуры. Навучэнцы наведалі станцыі "Па сцяжынках спадчыны", "Адвечнае", "Разважлівая", "Здагадлівая", "Энергічная", "Старажытная", "Весялінка".
Напрыканцы паглядзелі відэафільм "Філатава - сцяжынка майго маленства"
Падрыхтавала і правяла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры Матошка Г.І.