Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах адукацыі Круглянскага раёна

Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мовева ўстановах адукацыі  Круглянскага раёна

  У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (глава 7  артыкул 82) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

  Могуць стварацца групы з беларускай мовай навучання і выхавання па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

  У Круглянскім раёне  ў 2025/2026 навучальным годзе функцыянуе 8 устаноў адукацыі, у якіх створаны ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі, у 3 з якіх (у 5 групах) адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.

Установа адукацыі

Адрас установы дашкольнай адукацыі

Колькасць груп

ва ўстанове адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Філатаўская сярэдняя школа імя С.А.Лавянецкага”

213191, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н,

в. Філатава вул.Лавянецкага,42
тэл. +375 2234 75325, +375 2234 75 349

1

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цяцерынская сярэдняя школа імя А.С.Лукашэвіча”

213186, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н

в. Цяцерына

вул. Цэнтральная, 6

тэл. +375 2234 74 434, +375 2234 74 417

2

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Комсенічская сярэдняя школа імя Г.І.Шыбанава”

213184, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н

в. Комсенічы перавулак Школьны,1

тэл. +3752234 73 573

2

 У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх установах адукацыі вядзецца работа па развіцці беларускага маўлення, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі: праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове.

Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, вядзецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 265 ад 12 жніўня 2022 года “Аб парадку ўліку дзяцей з мэтай атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі”.

Раздзелы сайта