Фармат гульні меркаваў выбар катэгорыі і ўзроўню складанасці пытання — гэта дазволіла кожнаму праявіць сябе і пазмагацца за перамогу, абапіраючыся на свае моцныя бакі.
Удзельнікі спаборнічалі па наступных тэматычных рубрыках:
"Дзяржава і яе сімвалы" — пытанні аб дзяржаўных сімвалах і ўладкаванні Рэспублікі Беларусь;
"Культурная спадчына" — заданні, прысвечаныя багатай культурнай спадчыне Беларусі;
"Песняры" — рубрыка, якая правярала веды аб беларускіх пісьменніках і паэтах;
"Крок у будучыню" — разважанні пра перспектывы развіцця Беларусі і ролі моладзі ў гэтым працэсе;
"Ніхто не забыты, не што не забыта..." — пытанні аб гераічным мінулым і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Брэйн-рынг прайшоў у сяброўскай атмасферы, але з сапраўдным спартыўным напалам: каманды дэманстравалі глыбокія веды, уменне працаваць у камандзе і хутка знаходзіць адказы на няпростыя пытанні. Кожны раунд выклікаў жывую цікавасць і актыўнае абмеркаванне як сярод гульцоў, так і сярод гледачоў.

Мерапрыемства спрыяла:
паглыбленню ведаў вучняў аб гісторыі, культуры і сучаснасці Беларусі;
выхаванню патрыятызму і грамадзянскай адказнасці;
развіццю інтэлектуальных здольнасцяў і навыкаў каманднай працы;
фарміраванню паважлівага стаўлення да традыцый і спадчыны беларускага народа.