Школьный гимн
Школьны гімн
Мы ўсе, Беларусь, твае дзеці,
Нашчадкі скарынавых спраў,
А лепшае месца на свеце,
Дзе першы званок прагучаў.
Прыпеў:
Родная школа, а мы - маладыя,
І з кнігай сябруе вучнёўскі наш гурт.
Філатаўская школа - два словы святыя,
Для кожнага, хто навучаецца тут.
Настаўнікі нашы дарадцы,
І што ні ўрок - адкрыццё,
А цяжкасцяў нам не збаяцца:
Мы песняй вітаем жыццё.
Прыпеў.
І кожны ў нас - малайчына!
Спяшаемся мы з класа ў клас,
Хай славіцца наша Філатава,
І збудуцца мары ў нас!
Прыпеў.
Нам школай сваёй ганарыцца!
Так весела крочыць сюды!
А вырасцем - будуць нам сніцца
І клікаць дзяцінства гады.
Прыпеў.