Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

УМО социально-гумманитарных дисциплин

Тэма: Інтэрактыўныя метады і прыёмы ў пазакласнай рабоце

  1. Факультатыўныя заняткі як структурны кампанет дапрофільнай падрыхтоўкі

Асноўная мэта дапрофільнай падрыхтоўкі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі – фарміраванне ў вучняў інтарэсу, матываў, здольнасцей у розных галінах пазнавальнай дзейнасці для ўсвядомленага выбару напрамку профільнага навучання. Інструментамі дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца інфармаванне, псіхолага-педагагічнае суправаджэнне навучэнцаў, прапедэўтычнае вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні. Факультатыўныя заняткі прызваны забяспечыць пашырэнне ведаў навучэнцаў, задавальненне іх пазнавальных інтарэсаў, выбар профілю далейшага навучання ў школе ці формы атрымання прафесійнай адукацыі.

  1. Эфектыўныя прыёмы і метады ў пазакласнай рабоце: “Дрэва прадказанняў”, “Куфэрачак”, “Букттрэйлер”, “Філворд”, “Пісьмо па крузе”, “Лаві памылку”.

Вядомы дыдакт Д.Дзідро адзначаў: “Чалавек перастае думаць, калі перастае чытаць”. Думаю, што сёння, калі аб’ём інфармацыі, якую мы ўспрымаем, павялічваецца з кожным днём, пытанне чытацкай пісьменнасці набывае яшчэ большую актуальнасць. Прычым гэта здольнасць фарміруецца з ранняга дзяцінства. Таму на ўроках і ў пазакласнай рабоце неабходна выкарыстоўваць разнастайныя эфектыўныя метады і прыёмы, якія дапамогуць фарміраваць чытацкую пісьменнасць.

        Прыём “Дрэва прадказанняў”. Фарміраване ўмення будаваць гіпотэзы, звязаныя з развіццём сюжэтнай лініі ў тэксце. Сутнасць прыёму – мадэляванне фіналу зададзенага тэксту.

        Прыём “Куфэрачак”дапамагае развіваць уменне вылучаць галоўнае, абагульняць і супастаўляць літаратурныя творы і характарыстыкі герояў. На паперы запісваюцца, напрыклад, характарыстыкі героя. Зачытваюцца ўсе характарыстыкі. Вылучаюцца тыя, што называліся часцей.

        Прыём “Букттрэйлер” – невялікі відэаролік, які расказвае ў адвольнай мастацкай форме пра нейкую кнігу, падзею.

        Прыём “Філворд”дазваляе развіваць чытацкую ўважлівасць, памяць, логіку, пашыраць слоўнікавы запас. На полі з рознымі літарамі алфавіта, размешчанымі ў адвольным парадку, зашыфраваны імёны літаратурных герояў, рэчы і заняткі персанажаў, прозвішчы аўтараў і інш. Неабходна знайсці на полі слова і зафарбаваць яго каляровым алоўкам.

        Прыём “Пісьмо па крузе”разлічаны на групавую работу. У кожнага вучня павінен быць ліст паперы. Дзецям трэба не толькі паразважаць на зададзеную тэму, але і супаставіць сваё меркаванне з меркаваннямі членаў групы. Кожны ўдзельнік запісвае некалькі сказаў на зададзеную тэму, затым перадае свой лісток, які працягвае разважанні аднакласніка. Лісткі рухаюцца да таго часу, пакуль да кожнага не вернецца лісток, у якім былі запісаны яго першыя сказы.

        Прыём “Лаві памылку” варта прымяняць для развіцця чытацкай уважлівасці. Яго сутнасць – у выпраўленні неадпаведнасцей у сціслым змесце тэксту ці яго фрагменце.

Заданні:

  1. Прачытаць артыкул Н. Пратасевіч “Інтэгратыўны падыход як маналіт ведаў” (Метадычны дадатак да “Настаўніцкай газеты” “Партфоліа”, 2020. – 30.07.2020. – С.9.).

Выказаць свае меркаванні і прапановы наконт выкарыстання дадзенага прыёму ў сваёй рабоце.

  1. Якія з прапанаваных прыёмаў можна выкарыстоўваць  на ўроках і ў пазакласнай рабоце?

Разделы сайта