Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Конкурс "Я Родину свою воспеваю"

Мая малая Радзіма

Прыгожым лістом кляновым

Раскінулася ты на планеце.

Твае неабсяжныя далі

Найлепшыя ў цэлым свеце.

І хто да цябе завітае,

Ці зблізку ён, ці здалёку,

Пабачыўшы твае краявіды,

Назаве цябе сінявокай.

А для мяне ты розная,

Асабліва, калі ўзгадаеш,

Якія старонкі гісторыі

Ты сёння ў памяці маеш.

Клопат і праца сялянская

Зрадніліся з табой назаўсёды.

Руплівай і самабытнай

Называюць цябе ў народзе.

А ў гады ваеннага часу,

Калі слёз было цэлае мора,

Жаль і смутак да краю ўзгадаўшы,

Ты ўся была чорнай ад гора.

Закапцеўшы ад дыму і попелу,

Спазнала ўсе варожыя здзекі –

Свабоднай і няскоранай

Застанешся для нас ты навекі.

Сёння ж ты светлая, чыстая,

Быццам сонца ў ясным блакіце.

І сэрцу спакойна і радасна.

І душа пяе, весяліцца.

Для ўсіх, хто да нас завітае

Ціхім ранкам ці ноччу глыбокай,

Заставайся мірнай, краіна,

Заставайся заўжды сінявокай!

Эсэ “Тут родныя трымаюць карані”

Малая радзіма… Што гэта такое? Адкуль і дакуль яе межы? Менавіта пра гэта я  падумала, даведаўшыся пра конкурс творчых  літаратурных работ “Табе прысвячаецца”.

Па-мойму, малая радзіма – гэта абсяг нашага дзяцінства, тое, што бачаць дзіцячыя вочы, месца, дзе душа перажыла сваё першае ўзрушэнне і радасць, боль і замілаванасць.

Мой самы родны куточак – вёска Філатава, што раскінулася недалёка ад раённага цэнтра. Вёска невялікая, налічвае каля трохсот жыхароў. Гэта блізкая і знаёмая з маленства мясціна і ёсць часцінка таго вялікага і святога, што мы называем дарагім словам – Бацькаўшчына.

Бацькаўшчына… Гучыць горда і ўзвышана. Родная вёска – больш цёпла. Тут і птушкі спяваюць асабліва і весела, тут і вецер цёплы і лагодны, тут кветкі і травы маюць асаблівы духмяны водар, здаецца, што і сонейка тут цяплейшае і ласкавейшае.

Прыход вясны я чакаю з хваляваннем, бо гэта нараджэнне новага, гэта пачатак жыцця. Я люблю ўпрыгожваць сваю сядзібу, люблю садзіць кветкі і даглядаць іх.

А якія прыгожыя вясновыя вечары! Кружыць галаву пах чаромхі і першых веснавых кветак. А сэрца растрывожваюць салаўіныя трэлі. Дзіву даешся,  як такая маленькая птушачка ў адно імгненне можа закрануць струны душы і прымусіць іх то хвалявацца, то радавацца, што наперадзе яшчэ ўсё жыццё і яшчэ столькі можна зрабіць, каб не пражыць жыццё дарэмна.

А якая прыгожая ў маёй вёсцы восень! Прыход восені – гэта асаблівае хараство. Колькі на дрэвах розных фарбаў! Колькі прыгожага і чароўнага можна ўбачыць восенню! Той самы рознакаляровы дыван з лісця, які ляжыць на зямлі. Як ён мяне вабіць сваім патаемным шэптам! Ападаюць лісточкі з дрэў. Вецер нясе і нясе іх некуды далёка. А ў паветры яны трымцяць, нібы развітваюцца са мной, з прыродай. У цёплыя краіны адлятаюць журавы. Яны доўга кружацца над роднымі мясцінамі, быццам не хочуць развітвацца з імі.

А самая прыгожая для мяне пара года – зіма. Столькі хараства, казак. Мне вельмі падабаецца, як выпадзе снег і на дрэвах, на пнях, на дахах дамоў ляжаць свежыя шапкі. Дзе больш можна ўбачыць такое хараство, як не ў маёй вёсцы?!

Вось такой я ўяўляю сваю родную вёску, тое месца, адкуль бяруць пачатак мае карані:

Вёсачка мілая, Філатава!

Ніколі цябе не забыць.

Застанешся ў сэрцы навекі,

Колькі мне прыйдзецца жыць!

Данько Маргарыта, 11 клас

Разделы сайта